Жыве Беларусь !

Описание к видео Жыве Беларусь !

#StandWithBelarus #by_culture

Свабодны мы народ,
У якога годнасць ёсць.
Шануем мы сваю зямлю
І сэрцаў прыгажосць.
Так праўды прагнем мы
І душаў чысціні.
Адзін за аднаго
І з Богам
Разам мы.

Прыпеў:
Жыве Беларусь!
Жыве Беларусь!
Адзіны дом.
Свабоды шлях.
Яна
У глыбінях сэрцаў
І ў вяках.
Жыве Беларусь!

Мы ўсё перамаглі:
Навалы, боль і страх.
Крывёю змагароў паліты
Наш свабоды сцяг.
Будуем мірны лёс
Мы на сваёй зямлі.
Адзін за аднаго
І з Богам
Разам мы.

Прыпеў:
Жыве Беларусь!
Жыве Беларусь!
Спявае гімн свабодная зямля
З агнём ў сэрцы і вачах.
Жыве Беларусь!

Аўтары:
Словы: Вадзім Калацей, Уладзіслаў Калацей, Павел Калацей.
Музыка: Павел Калацей, Ілля Калацей.
Галасы: Евангеліна Калацей, Піліп Дзмітрук, Багдан Гараеў, Павел Калацей, Ілля Калацей, Вольга Калацей.

Комментарии

Информация по комментариям в разработке