Молитва за Беларусь / Церковь Спасение

Описание к видео Молитва за Беларусь / Церковь Спасение

Авторское стихотворение Марины Мосейчук:

Мы кожны дзень удзячны Богу
За сонейка, што зранку свеціць нам,
За спевы птушак і за гоман бору,
За неба, што дарована ўсім нам.
Мы молімся і просім: “Божа!
Абарані Ты нашу Беларусь
Ад злога духу, ад пакут,
Ад усіх хвароб і ад нягод.
Прыйдзі да нас Ты, напоўні сэрца
Сваім цяплом, любоўю да людзей.
Прабач грахі Ты нам, наш добры Божа,
Пачуй маленне Ты сваіх дзяцей:
Прымі ад кожнага падзяку
За тое, што заўсёды побач Ты,
За крыж, што нёс так сціпла,
Што бачыш кожнага, Сваімі нас завеш дзяцьмі.
Мы верым, Божа: пачуеш нашу Ты малітву,
Сыдзеш да нас Сваім цяплом,
Абдымеш кожнага, сагрэеш сэрца,
Абудзіш нашу Беларусь!
Вазьмі нас, Божа, ў Свае рукі.
Ты атулі нас шчырасцю, дабром,
Імя Тваё каб помнілі ўнукі.
Было каб гэта спакон вякоў.
Вазьмі нас, Божа, ў Свае рукі!
Жадаем Тваё мы Імя зберагчы,
Каб уся зямля Табе служыла,
І гэта была назаўжды!”

Песня — Разам з сонцам устану на расе
Слова и музыка - Елена Русецкая
🎵 Исполняет старший хор церкви "Спасение"
Плейлист хора:    • Старший хор церкви «Спасение»  

Разам з сонцам устану на расе
I акiну вокам я прасторы.
Пасялiў Ты тут, мой Бог, мяне.
Я — як частка дзiўнага ўзору.

Дзiўная краiна — Беларусь.
Збаўца наш, Ты даў ёй Сваё Iмя.
Хай тут правiць Сам Гасподзь Iсус
I Сваёй рукой яе абдыме.

ПРЫПЕЎ:
Твой народ i Твой кут —
О, вазьмi, Ойча, нас у Свае рукi.
Абудзi Беларусь, ажывi яе Словам i Духам!

Гоман птушак славiць хай Цябе,
Шэпт лясоў пяе Iмя Святое,
Людзi ўсе з’яднаюцца ў хвале,
Праслаўляюць Бога ўсёй душою.

З чыстым сэрцам, чыстаю душой
Хай паднiмуць твары ўсе да Бога,
Адракуцца ад сваiх грахоў.
У неба ўсім пракладзена дарога.

Мы молімся да Цябе, наш Бог,
Узносім рукі да неба.
Абудзі нашу краіну!
Прабач нашы грахі, прыйдзі да нас!

ПРЫПЕЎ 2:
Твой народ i Твой кут!
Над краiнаю неба адкрытае!
Слухай люд, Беларусь!
Беларусь, Богам ты не забытая!

Утреннее воскресное богослужение
14 апреля 2024 10:00
Полная запись богослужения: https://youtube.com/live/TeX3w0wW9-w?...
---
Беларусь, г. Барановичи, ул. Торфяная, 53
YouTube канал ц. Спасение, г. Барановичи, Беларусь
Наш сайт: http://spasenie.by
Telegram: https://t.me/SpasenieBy
Instagram:   / spasenie.by  
Facebook:   / spasenieby  
VK: https://vk.com/spaseniehve
Twitter:   / spasenieby  

ПОДПИШИТЕСЬ НА КАНАЛ!

#Пятидесятники #SpasenieBY #Спасение #spasenie #Барановичи #Бог #Иисус #Библия #Христиане #ХристианскиеПесни

Комментарии

Информация по комментариям в разработке