Lavon Volski - Dzie kvietki?

Описание к видео Lavon Volski - Dzie kvietki?

Edited by Ihar Nazaranka / Мантаж: Ігар Назаранка
Drawing: Lavon Volski / Малюнкі: Лявон Вольскі
Sound: Pavel Sinila / Запіс і майстарынг: Павал Сініла
Guitar: Pavel Tryputs / Гітара: Павал Трыпуць
Guitar: Lavon Volski / Гітара: Лявон Вольскі
Vocals: Lavon Volski / Вакал: Лявон Вольскі
Bass-guitar: Alieś Francišak Myškievich / Бас-гітара: Алесь Францішак Мышкевіч
Drums: Marcin Marcel Piszczorowicz / Бубны: Марцін Марцэль Пішчаровіч
Music: ”Where Have All The Flowers Gone” (Pete Seeger) / Музыка: ”Where Have All The Flowers Gone” (Піт Сігер)

"Дзе кветкі?" — гэта кавэр-врсія песьні Піта Сігера ”Where Have All The Flowers Gone”, напісанай а у далёкім 1955-м годзе. Нам падаецца, што ў цяперашні неспакойны час зьмест гэтай антываеннай песьні асабліва актуальны. Замест таго, каб слухаць мілітарысцкія заклікі, якія пастаянна гучаць у тэлевізары і інтэрнэце, паслухайце лепей гэтую песьню, і ёсьць надзея, што вы нешта зразумееце.

Дзе кветкі?

А дзе зьніклі кветкі ўсе
Хуткаплынна?
А дзе зьніклі кветкі ўсе
Шмат год таму?
А дзе зьніклі кветкі ўсе?
Іх дзяўчаты зрэзалі.
Ну, хто навучыць вас,
Ну, што навучыць вас?

Зьніклі ўсе дзяўчаты дзе
Хуткаплынна?
Зьніклі ўсе дзяўчаты дзе
Шмат год таму?
Зьніклі дзе дзяўчаты ўсе?
Выйшлі замуж за хлапцоў.
Ну, хто навучыць вас,
Ну, што навучыць вас?

А дзе зьніклі хлопцы ўсе
Хуткаплынна?
А дзе зьніклі хлопцы ўсе
Шмат год таму?
А дзе зьніклі хлопцы ўсе?
Сталіся жаўнерамі.
Ну, хто навучыць вас,
Ну, што навучыць вас?

Зьніклі ўсе жаўнеры дзе
Хуткаплынна?
Зьніклі ўсе жаўнеры дзе
Шмат год таму?
Зьніклі ўсе жаўнеры дзе?
У магілах сьпяць даўно.
Ну, хто навучыць вас,
Ну, што навучыць вас?

Зьніклі ўсе магілы дзе
Хуткаплынна?
Зьніклі ўсе магілы дзе
Шмат год таму?
Зьніклі ўсе магілы дзе?
Зарасьлі ўсе кветкамі.
Ну, хто навучыць вас,
Ну, што навучыць вас?

Падтрымаць гэты і будучыя праекты вы можаце праз PayPal: [email protected]
🔔 Падпішыцеся на канал, каб не прапускаць новыя відэа: https://bit.ly/32a8Uoe
Lavon Volski ў Instagram :   / volski.official  

Арганізацыя канцэртаў: 📩 [email protected]

Афіцыйны сайт: lavonvolski.com

Комментарии

Информация по комментариям в разработке